ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Акцыя “Прышчэпка – новае жыццё дрэву”

08.05.2021

У рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «EU4Youth»: «Школьны сад» для развіцця сельскагаспадарчага прадпрымальніцтва» для вучняў установы была праведзена акцыя “Прышчэпка – новае жыццё дрэву”. Навучэнцы 10 класа правялі прышчэпку да падвою адзіночнай раставой почкі. Спадзяёмся, усё атрымалася і ўжо праз некалькі тыдняў мы пабачым вынік гэтай цікавай і неабходнай справы.