ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Урачысты мітынг і ўскладанне кветак да помніка загінуўшым землякам

07.05.2021

   9 Мая – асаблівы дзень у нашай гісторыі. Ці маем мы права забыць, чаго каштавалі нам мір і свабода? Хіба не была б такая занядбанасць здрадай перад памяццю загінуўшых воінаў, перад горам няўцешных маці, самотных удоў, асірацелых дзяцей? Гэтага нельга забываць у імя нашай ўпартай барацьбы за мір, якая немагчымая без горкай памяці пра пакуты мінулай вайны.

Урачысты мітынг быў арганізаваны і праведены навучэнцамі, педагогамі ўстановы адукацыі. У час мітынга ўдзельнікі ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым землякам аг.Сякерычы і ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання.