ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Адзіная інфармацыйная гадзіна "Быць годнымі Вялікай Перамогі!"

04.05.2021

04 мая ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў І-ХІ класаў праведзена адзіная інфармацыйная гадзіна "Быць годнымі Вялікай Перамогі!".Такія ўрокі раскрываюць перад дзецьмі значэнне святкавання Дня Перамогі, паказваюць, што Вялікая Айчынная вайна была вайной вызваленчай, выхоўваюць пачуццё патрыятызму, любові да сваёй Айчыны на прыкладах яе ўдзельнікаў, вучаць паважаць тых, хто абараняў Радзіму ад фашызму. Навучэнцы старэйшых класаў падрыхтавалі аповеды пра сваіх прадзедаў, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёмілі з іх подзвігамі сваіх аднакласнікаў.

Беражліва захоўваючы ў душы запаветы дзядоў і прадзедаў, вучні нашай школы імкнуцца быць годнымі іх подзвігу.