ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Чарнобыль: учора, сёння, заўтра

27.04.2021

У рамках дэкады грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць ...” у гэтыя дні ў школе праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Чарнобыльскай трагедыі. 

Вучні 7-8класаў арганізавалі выпуск і распаўсюджванне інфармацыйных буклетаў “Чарнобыль: учора, сёння, заўтра”, для 3класа была праведзена гутарка-прэзентацыя “След Чарнобыля”, для 4класа адбыўся урок мужнасці “Боль, якая не сціхае”.

Усе мерапрыемствы дэкады былі закліканы прыцягнуць увагу навучэнцаў да гісторыі і наступстваў трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама сфарміраваць у падрастаючага пакалення разуменне ролі дзяржавы ў вырашэнні задач па рэабілітацыі і адраджэнню пацярпелых тэрыторый.