ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Дэкада “Чарнобыль. Захоўваючы памяць ...”

26.04.2021

У рамках дэкады грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць ...” для навучэнцаў школы праходзіць шэраг мерапрыемстваў: конкурс малюнкаў “Чарнобыль: учора, сёння, заўтра”, круглы стол “Рэха Чарнобыля” - 5клас, круглы стол “Пакуль Чарнобыль у душу глядзіць” - 9клас, гадзіна ведаў “Чарнобыльская трагедыя” - 1клас, круглы стол “Чарнобыльская трагедыя” - 10клас.

Навучэнцы рыхтавалі інфармацыю пра Чарнобыльскую трагедыю, прагледзелі відэафільмы па дадзенай тэматыцы, яшчэ раз успомнілі пра той боль і людское гора, якое давялося перажыць людзям.

Стаіць адзначыць, што правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных Чарнобыльскай трагедыі, спрыяе прыцягненню ўвагі навучэнцаў да тэмы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, захаванню гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыны рэспублікі, перадачы памяці пра чарнобыльскую трагедыю маладому пакаленню.