ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартландыя "Мы - за спорт!»

24.04.2021

Субота - дзень актыўных. А навучэнцы нашай школы не толькі актыўныя, але і спартыўныя. Даказаць гэта прадставілася магчымасць навучэнцам пачатковых класаў у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" у ходзе спартландыі "Мы - за спорт!». Дзеці сабраліся каб паспаборнічаць, зарадзіцца энэргіяй і спартыўным запалам на будучы навучальны тыдзень. Варта адзначыць, што ўсім удзельнікам усё вельмі спадабалася. Час праляцеў непрыкметна і вельмі плённа.