ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Экскурсія на гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна»

19.04.2021

З мэтай грамадзянскага і ваенна-патрыятычнага выхавання, захавання памяці аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны 19 красавіка для вучняў нашай школы была арганізавана займальная экскурсійная паездка на гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна».

Наведаўшы музей, навучэнцы ўбачылі экспазіцыю ваеннай тэхнікі, артылерыі, танкаў, авіяцыі, стралковай зброі, спусціліся ў доты. Экскурсавод цікава і даступна распавёў пра гісторыю стварэння комплексу і пазнаёміў з экспанатамі. Навучэнцаў прыцягнула ўвагу, што экспанаты можна не проста глядзець, але і пакратаць, а на некаторыя можна было залазіць зверху. У ходзе экскурсіі жадаючыя ўдзельнікі змаглі сфатаграфавацца на фоне баявой тэхнікі, пастраляць з аўтамата Калашнікава АК-47.

На зваротным шляху дадому вучні былі ў выдатным настроі, дзяліліся ўражаннямі аб убачаным, абяцалі прыехаць сюды яшчэ раз.