ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўнае свята «Гуляй і перамагай»

17.04.2021

17 красавіка ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна." у школе адбылося спартыўнае свята «Гуляй і перамагай». Пачалося мерапрыемства з адкрыцця, прадстаўлення каманд. Для ўдзельнікаў свята былі арганізаваны самыя разнастайныя эстафеты рознай складанасці і на праяву шматлікіх фізічных якасцяў. У гэты дзень школьнікі спаборнічалі ў хуткасці і спрыту. Напал запалу, бура эмоцый, радасць, расчараванне, захапленне, радасць – усё гэта прысутнічала ў спартзале .Хлопцы праявілі свае спартыўныя здольнасці і навыкі. Спартыўны азарт, барацьба стаць першай камандай зрабілі спаборніцтвы эмацыйнымі, падарылі ўдзельнікам велізарны зарад энергіі і добрага настрою на ўвесь суботні дзень.