ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Дзень касманаўтыкі

12.04.2021

Штогод 12 красавіка ўвесь свет адзначае Дзень касманаўтыкі. Гэта сапраўднае свята, якое аб'ядноўвае людзей усёй Зямлі ў адзіным імкненні спазнаць тое, што знаходзіцца за яе межамі. Для вучняў пачатковай школы прайшлі тэматычныя класныя гадзіны, прысвечаныя першаму палёту чалавека ў космас. Размова ішла аб тым, як чалавек змог гэта ажыццявіць. У слайдах дзецям былі паказаны карціны зорнага неба, палёт Ю. Гагарына ў космас, першы выхад чалавека ў адкрыты космас, запуск спадарожніка і яго значэнне і г.д. Таксама навучэнцы ўзгадалі і беларускіх касманаўтаў. Затым адбылася выстава малюнкаў «Чалавек пакарае космас».