ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Дзень спартыўных гульняў "Імклівы мяч"

10.04.2021

Ужо традыцыйна субота радуе нас багаццем спартыўных мерапрыемстваў. 10 красавіка ў спартыўнай зале прайшоў дзень спартыўных гульняў "Імклівы мяч". Сваё майстэрства і выдатную фізічную падрыхтоўку прадэманстравалі каманды навучэнцаў пачатковай школы ў спаборніцтвах па піянерболе. Дзве каманды прыклалі шмат сіл, імкнучыся да перамогі. Удзельнікі спаборніцтваў смела лавілі вельмі складаныя падачы, выконвалі імклівыя перадачы! Вельмі прыемна было назіраць за гульнёй.