ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Прафілактычная гутарка «Правільнае харчаванне - залог здароўя»

10.04.2021

З мэтай фарміравання ўяўлення аб важнасці правільнага харчавання як складовай часткі захавання і ўмацавання здароўя ў школе з навучэнцамі была праведзена прафілактычная гутарка «Правільнае харчаванне - залог здароўя». У ходзе гутаркі ўдзельнікі атрымалі ўяўленне аб тым, якія прадукты найбольш карысныя і неабходныя чалавеку кожны дзень. Дзеці вучыліся выбіраць самыя карысныя прадукты, пазнаёміліся з правіламі харчавання.