ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Школа Актыўнага Грамадзяніна

08.04.2021

8 красавіка ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" адбылася сустрэча навучэнцаў 8-10 класаў з пратаіерэем Андрэем Гладкім настаяцелем храма Прасвятой Багародзіцы ў рамках праекта ШАГ на тэму "Аб духоўных і маральных каштоўнасцях: дыялог пакаленняў". На дадзеным занятку пратаіерэй разам з вучнямі разгледзелі пытанне аб тым, што ў цяперашні час, калі матэрыяльныя каштоўнасці дамінуюць над духоўнымі, у многіх людзей скажоныя ўяўленні пра дабрыню, міласэрнасць, вялікадушнасьць, справядлівасць, грамадзянскасць і патрыятызм. Таксама кожны навучэнец атрымаў магчымасць задумацца, а што для яго духоўнасць, маральнасць.