ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўныя эстафеты "Вялікія гонкі"

03.04.2021

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная.Вясна" ў школе прайшлі спартыўныя эстафеты "Вялікія гонкі". Праграма спартыўных спаборніцтваў была даволі насычанай. Удзельнікі старэйшыя - заданні складаней. З першых хвілін спартыўных баталій вялася сапраўдная барацьба за перамогу. Падчас эстафет удзельнікі прадэманстравалі свае якасці ў сіле, спрыту, кемлівасці і шпаркасці. У сяброўскай і прыемнай атмасферы навучэнцы чарговы раз даказалі, што спорт аб'ядноўвае і гуртуе.