Дзень спартыўных рэкордаў
27.03.2021У рамказ акцыі “Міншчына спартыўная. Вясна” у школе прайшло цікавае мерапрыемства "Дзень спартыўных рэкордаў". Спаборніцтвы праходзілі ў выглядзе асабістага мнагабор'я, які складаецца з чатырох відаў спаборніцкіх практыкаванняў:
- скачок у даўжыню з месца;
- скачкі на скакалцы за 30 сек;
- чаўночны бег 4х9 м
-нахіл наперад Мнагабор'е-тэхнічна складаны від спорту .Для ўдзельнікаў былі арганізаваны спаборніцтвы ў выглядзе падстанцый. На кожнай падстанцыі навучэнец павінен быў выканаць пэўнае практыкаванне і максімальна праявіць свае фізічныя здольнасці. Гэта спаборніцтвы ў сіле, спрыту, вынослівасці. Ад таго так складана стаць пераможцам. Удзельнікі змагаліся за перамогу паміж сабой. Усе ў гэты дзень праявілі сябе з самага лепшага боку і былі ўзнагароджаны медалямі.