ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Конкурс малюнкаў "Мае правы ў малюнках»

27.03.2021

У школе прайшоў конкурс малюнкаў "Мае правы ў малюнках». З навучэнцамі ў гульнявой форме была праведзена гутарка і віктарына па правах і абавязках дзяцей. Удзельнікі ў малюнках выказалі атрыманыя веды. Большасць работ зроблены на тэмы блізкія для школьнікаў. Гэта права на адукацыю, сям'ю, мацярынства і дзяцінства, сацыяльнае забеспячэнне. Вынікам конкурсу стала выстава дзіцячых работ.