ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Школа Актыўнага Грамадзяніна

25.03.2021

25 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання ШАГ на тэму "Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы". На дадзеным мерапрыемстве прысутнічала прадстаўнік Клецкага РАНС Бурдзейка І.С., інспектар ІНіП. Яна пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак 8-10класаў з асноўнымі пытаннямі дадзенай тэмы. Пры абмеркаванні інфармацыі быў зроблены акцэнт на сучаснай маладзёжнай палітыцы Беларусі і Расіі, рэалізацыі моладзевых праграм і моладзевых ініцыятыў. Навучэнцы адзначылі, што сённяшняя тэма для іх актуальная. Яны ўсведамляюць сваю сацыяльную адказнасць перад будучыняй краіны. У сучаснай моладзі ёсць велізарныя правы і магчымасці.