ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Семінар-практыкум “Стратэгія актыўнай ацэнкі ў сістэме кантрольна-ацэначнай дзейнасці»

23.03.2021

23.03.2021 г. у рамках “Школы маладога настаўніка” ва ўстанове адукацыі прайшоў семінар- практыкум “Стратэгія актыўнай ацэнкі ў сістэме кантрольна-ацэначнай дзейнасці».

У любой дзейнасці неабходнымі элементамі з’яўляюцца кантроль і ацэнка. Менавіта яны рэгулююць гэтую дзейнасць, даюць чалавеку інфармацыю аб тым, наколькі паспяхова ідзе працэс, якія існуюць складанасці. Гэта яму дазваляе ў выпадку неабходнасці карэкціраваць свае дзеянні. Кантроль і ацэньванне – неабходная і важная частка адукацыйнага працэсу. Ад таго, як ажыццяўляецца праверка і ацэнка ведаў вучняў, залежыць іх вучэбная дысцыпліна, адносіны да вучобы, фарміраванне цікавасці да прадмета, а таксама развіцце такіх якасцей, як самастойнасць, ініцыятыўнасць, працавітасць. Праблема ацэнкі і ацэначнай дзейнасці – адна з самых актуальных як у педагагічнай тэорыі, так і ў педагагічнай практыцы. У многім яе эфектыўнасць яе вырашэння залежыць ад таго, наколькі правільна настаўнік і самі вучні гэтую дзейнасць ажыццяўляюць. Настаўнік у сваёй рабоце павінен выкарыстоўваць не толькі агульнапрынятыя формы кантролю (самастойная і кантрольная работы, вуснае апытванне ля дошкі і інш.), але і сістэматычна вынаходзіць і выкарыстоўваць свае сродкі кантролю. Сістэматычны кантроль ведаў і ўменняў вучняў – адна з галоўных умоў павышэння якасці навучання. Умелае валоданне настаўнікам рознымі формамі кантролю спрыяе павышэнню зацікаўленасці ў навучанні, папярэджвае адставанне, забяспечвае актыўную работу кожнага вучня.

Як лепш перадаць і праверыць веды? Як павінны дзейнічаць, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для навучання? Што рабіць, каб вучань адчуў адказнасць за ўласнае навучанне?

 Семінар – практыкум дапаможа  знайсці адказы на гэтыя пытанні.