ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

22 сакавіка - дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі

22.03.2021

Для навучэнцаў пачатковых класоў прайшла інфармацыйная гадзіна «Гудуць званы Хатыні». Інфармацыю пра гісторыю стварэння мемарыяльнага комплексу «Хатынь», уражлівага архітэктурна-мастацкага збудавання, прысутныя пачулі, здзейсніўшы віртуальную экскурсію. У час Вялікай Айчыннай вайны лёс выпаленай Хатыні паўтарыла і вёска нашага раёна. Па праве называцца сястрой Хатыні можа вёска Колкі, яе гісторыю таксама пачулі навучэнцы. Вёскі, спаленыя, забітыя разам з людзьмі, - гарачы, пякучы боль, праўда і памяць Беларусі.