ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Шахматна-шашачны турнір

20.03.2021

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная.Вясна" адбыўся школьны турнір па шашках і шахматах. На працягу гадзіны ішлі зацятыя шашачныя і шахматныя баі. Змагаючыся са сваімі супернікамі, навучэнцы паказалі, што гульня ў шашкі разнастайная і не так простая, як можа здацца з першага погляду. Шахматысты паказалі займальнае бітва наймацнейшых армій, дзе праявілі спрыт, логіку і розныя стратэгіі гульні. Гульня выклікала вялікую цікавасць. Пераадольваючы хваляванне, кожны ўдзельнік імкнуўся да перамогі. У ходзе гульняў удзельнікі добразычліва ставіліся да супернікаў і суперажывалі чужым няўдачам. Шашкі і шахматы-гэта і навука, і спорт, і мастацтва ў адной гульні, якое дастаўляе шмат радасці і задавальнення!