ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўнае свята "Спорт-гэта сіла! Спорт-гэта клас!»

13.03.2021

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" у школе адбылося спартыўнае свята "Спорт-гэта сіла! Спорт-гэта клас!». Школьнікам неабходна было паказаць свае ўменні і навыкі, праявіць усе свае фізічныя якасці. Самым эмацыйным і самым каардынацыйна складаным апынуўся конкурс "Перакаці поле", дзе ўдзельнікам неабходна было выканаць вядзенне мяча абручом. Не ва ўсіх гэта выпрабаванне атрымалася. Але галоўнае не здавацца. Не абышлося і без каманднай працы ў конкурсах "Перадаў-сядай" і "Перадача мяча ў парах". Але, вядома, у любым іншым конкурсе кожны ўдзельнік працаваў не толькі на сябе, але і на каманду. Бо без гэтага не можа быць перамогі. Спартыўныя эстафеты атрымаліся захапляльнымі і пакінулі масу станоўчых эмоцый і ўражанняў.