ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўная гульня "Два капітана"

06.03.2021

У суботу 06.03.2021 г. у школе ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" адбылася спартыўная гульня "Два капітана". Усе ведаюць гэтую гульню . У яе гуляюць дзеці з малодшых класаў у школе і ў двары. Напал запалу, бура эмоцый, радасць, расчараванне, захапленне – усё гэта прысутнічала ў спортзале. Удзельнікі змагаліся з усіх сіл і, часам здавалася, рабілі немагчымае. Але хтосьці выйграе, хтосьці прайграе. Мы віншуем пераможцаў! А тых, хто прайграў просім не хвалявацца, у наступны раз атрымаецца лепш.