ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартландыя “Пасябруй са спортам”

27.02.2021

У зімовы час у дзяцей павінен быць актыўны адпачынак, прычым адпачынак не толькі ад школы, але і ад гаджэтаў, у якіх яны звычайна праводзяць увесь свой вольны час. І так, як звычайна, у шосты школьны дзень у спартыўнай зале нашай школы прайшла спартландыя «Пасябруй са спортам». Удзельнікамі гэтага мерапрыемства былі навучэнцы 1-2 класаў. Для рабят былі арганізаваны самыя разнастайныя эстафеты рознай складанасці і на праяўленне многіх фізічных якасцяў. Выкарыстоўваўся розны спартыўны інвентар. Варта адзначыць, што ўсім дзецям спартландыя вельмі спадабалася. Час праляцеў непрыкметна і вельмі плённа!