ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Квэст “Правілы дарожнага руху ўсе павінны ведаць без выключэння”

27.02.2021

У цяперашні час праблемы бяспекі руху набылі важнае значэнне. У шосты школьны дзень у школе прайшоў, разам з членамі атрада ЮІД"Маячок", займальны і пазнавальны квэст “Правілы дарожнага руху ўсе павінны ведаць без выключэння”. Рабят чакалі элементы спаборніцтва, магчымасць творча праявіць сябе, працаваць індывідуальна і ў камандзе. Удзельнікі замацавалі свае веды па правілах дарожнага руху ў форме гульні.