ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Школа Актыўнага Грамадзяніна

25.02.2021

25 лютага прайшоў адзіны дзень інфармавання пад агульным дэвізам «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для інфармавання і абмеркавання з 8-10 класамі пытанняў па тэме: «У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы».

Перад навучэнцамі 8-10 класаў выступіла Белаш Т.І., адказная за выхаваўчую працу.

Падчас выступу выкарыстоўвалася мультымедыйная прэзентацыя, падрыхтаваная Нацыянальным інстытутам адукацыі.

Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні наступных пытанняў:

- 2021 год абвешчаны Годам народнага адзінства. Чаму ён так важны для Беларусі? Для чаго нам трэба адзінства?

- у чым праяўляецца адзінства народа любой краіны?

- хто можа стаць дэлегатам Усебеларускага народнага сходу?

- якая роля дыялогавых пляцовак у выпрацоўцы рашэнняў VI Усебеларускага народнага сходу?

- як вы лічыце, чаму ў мірнай Беларусі вялікая ўвага надаецца забеспячэнню высокай баяздольнасці арміі?