ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Адзіны дзень бяспекі

25.02.2021

Акцыя "Адзіны дзень бяспекі» пройдзе па ўсёй краіне з 20 лютага па 1 сакавіка. У гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах НС, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.

Задачы «Адзінага дня бяспекі» - развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем і прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва.