ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Дыплом лаўрэата абласнога конкурсу «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі»

24.02.2021

24 лютага адбылося пасяджэнне савета ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Клецкага райвыканкама па тэме «Аб выкананні ў 2020 годзе плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і моладзевая палітыка»на 2016-2020 гады». У працы савета прынялі ўдзел галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Сульжыч І.В., намеснік старшыні Клецкага райвыканкама Буйвіла Г.М.

У рамках савета Дыпломам лаўрэата абласнога конкурсу «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» ў намінацыі «Лепшая ўстанова адукацыі размешчаная ў сельскай мясцовасці" ўзнагароджана ДУА «Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна».

Дубман С.Л., дырэктар ДУА «Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" ўзнагароджаны Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама.