ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Мерапрыемствы да Дня абаронцаў Айчыны

23.02.2021

Свята 23 лютага ў школе - добрая нагода для выхавання ў школьнікаў пачуцця патрыятызму, датычнасці да лепшых традыцый сваёй Радзімы, фарміравання ў дзяцей гонару за слаўных абаронцаў Айчыны.

Ва ўсіх класах прайшлі тэматычныя гадзіны, віртуальныя экскурсіі , конкурсныя праграмы, прысвечаныя святу 23 лютага - Дню абаронцаў Айчыны.

Святочныя конкурсы праходзілі весела і цікава, таму што хлапчукам ўяўлялася магчымасць паспаборнічаць адзін з адным. На гэтых спаборніцтвах яны даказалі сваю цягавітасць, паказалі шпаркасць і многія іншыя станоўчыя якасці.