ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўная эстафета "Мы вясёлыя, актыўныя, спартыўныя!"

19.02.2021

 Хлапчукі і дзяўчынкі са старэйшых класаў сабраліся ў суботу ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" ў спартыўнай зале на эстафету "Мы вясёлыя, актыўныя, спартыўныя!". Школьнікі выконвалі заданні, якія патрабавалі ад удзельнікаў не толькі хуткасці рук і ног, але і кемлівасці, спрыту, дзесьці хітрасці і, абавязкова, каманднай згуртаванасці. Як паказвае практыка, наколькі б не былі знаёмыя дзецям эстафеты, кожны раз яны праходзяць іх па-рознаму. Усе ўдзельнікі атрымалі масу эмоцый і зарад добрай энергіі на выходныя дні!