ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гутарка з элементамі гульні "Мае правы"

16.02.2021

Дэкада прававых ведаў для вучняў праводзіцца з мэтай інфармавання дзяцей аб іх правах, замацаванымі ў Канвенцыі аб правах дзіцяці, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Для вучняў 3 класа была праведзеная гутарка з элементамі гульні "Мае правы". У ходзе якой фармаваліся навыкі правільных паводзін у школе і дома, грамадскіх месцах і на вуліцы. У пачатковай школе дзеці атрымліваюць першыя ўяўленні аб правах чалавека. У ходзе праведзенага занятку хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі ўяўленне пра Канвенцыю як пра дакумент, які абараняе іх правы. З вялікай цікавасцю дзеці ўдзельнічалі ў гульні «Правы казачных герояў», дзе адзначалі, якія правы і кім парушаюцца ў дачыненні да казачных герояў.

Сярод навучэнцаў школы працягваецца работа па фарміраванні прававой культуры, развіваюцца навыкі правамерных паводзін. Аснову якіх складаюць такія важнейшыя характарыстыкі, як веданне сваіх правоў і абавязкаў, павышэнне адказнасці за свае паводзіны.