ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Дзецям пра правы і абавязкі

11.02.2021

Вучні пачатковых класаў прымаюць удзел у мерапрыемствах у рамках дэкады прававых ведаў "Падлетак і закон: ведаем, выконваем». Для 2 класа было праведзена мерапрыемства ў форме вуснага часопіса "Дзецям аб правах і абавязках", вучні 1 і 4 класа прынялі ўдзел у квэст-гульні «Мае правы і абавязкі». Навучэнцы атрымалі першыя ўяўленні аб правах чалавека, каштоўнасці чалавечага жыцця. Мэтай мерапрыемстваў было фарміраванне навыкаў правільных паводзін у школе і дома, грамадскіх месцах і на вуліцы. У ходзе праводзімых заняткаў навучэнцы атрымалі ўяўленне пра Канвенцыю, як пра дакумент,які абараняе іх правы. Удзельнікі з задавальненнем адгадвалі казачных герояў, правы якіх былі парушаныя. На мерапрыемствах рабяты ў гульнявой форме абмеркавалі не толькі правы дзяцей, але і якія абавязкі мае кожны з іх, якую адказнасць нясуць дзеці за невыкананне норм паводзін. Мерапрыемствы прайшлі пазнавальна, займальна і павучальна.