ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Урачыстае прыняцце ў акцябраты

09.02.2021

Які ён сучасны акцябронак? Смелы, адказны, гатовы заўсёды прыйсці на дапамогу. Гэта першая прыступка Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. У нашай школе прайшло ўрачыстае прыняцце ў акцябраты. Рабяты паабяцалі прыносіць карысць краіне, быць прыкладам для сваіх таварышаў, учынкамі даказваць, што вартыя называцца акцябратамі.

Віншуем навучэнцаў 2 класа з уступленнем у акцябраты! Жадаем ім расці адданымі сваёй Радзіме - Рэспубліцы Беларусь, быць разумнымі, спагаднымі, добрымі, гатовымі заўсёды прыйсці на дапамогу.