ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спаборніцтвы па піянерболе

06.02.2021

У шосты школьны дзень, у спартыўнай зале школы панаваў сяброўскі дух саперніцтва. Сваё майстэрства і выдатную фізічную падрыхтоўку прадэманстравалі каманды навучэнцаў 5-7 класаў у спаборніцтвах па піянерболе. Дзве каманды прыклалі шмат сіл, імкнучыся да перамогі. Удзельнікі спаборніцтваў смела лавілі вельмі складаныя падачы, выконвалі імклівыя перадачы! Вельмі прыемна было назіраць за гульнёй усіх удзельнікаў! Малайцы! Не засталіся ўбаку і заўзятары, падтрымліваючы і падахвочваючы на перамогу. Усе атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.