ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Вусны часопіс «Я выбіраю здароўе!»

06.02.2021

У суботу для вучняў старэйшага і сярэдняга звяна прайшло мерапрыемства ў форме вуснага часопіса «Я выбіраю здароўе!». У ходзе мерапрыемства ішла гутарка пра самае галоўнае - пра здароўе і як яго захаваць. Вучні ўспомнілі пра важнасць рэжыму дня і харчавання, загартоўвання і заняткаў спортам, пра значэнне вітамінаў і мікраэлементаў для чалавечага арганізма. Навучэнцы складалі меню для падлетка, якое ўключае ў сябе разнастайныя прадукты харчавання. Абмяркоўвалі ўплыў шкодных звычак на здароўе. Было праведзена невялікае тэставанне пра сваё здароўе. У заключэнне абмеркавання ўдзельнікі прагледзелі відэаролікі, знятыя аднакласнікамі па тэматыцы ЗЛЖ.