ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гутарка-разважанне «Раздзяляем смецце - беражэм прыроду»

02.02.2021

   Для навучэнцаў пачатковай школы прайшло мерапрыемства па экалогіі і беражлівым адносінам да прыроды «Раздзяляем смецце - беражэм прыроду». Існуе экалагічная праблема смецця ва ўсім свеце, якая ў хуткім часе можа стаць незваротнай. Праблема ўтылізацыі смецця з'яўляецца глабальнай, спецыялісты эколагі вылучаюць розныя спосабы барацьбы са смеццем. Любы жывы чалавек вырабляе адходы (біялагічныя, бытавыя). Вельмі важна, дзецям  школьнага ўзросту перыядычна паўтараць атрыманыя веды і вопыт аб асцярожным стаўленні да прыроды, ацэньваць працаёмкасць паасобнага збору адходаў. З дзецьмі была праведзена гутарка аб зборы смецця, пра тое, што існуюць адмысловыя кантэйнеры для адходаў.

   У завяршэнні мерапрыемства, навучэнцы правялі гульню-эстафету па сартаванні смецця ў спецыялізаваныя кантэйнеры.