ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спаборніцтвы па валейболе

30.01.2021

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма." у школе прайшлі спаборніцтвы па валейболе. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшакласнікі. Масу ўражанняў і эмоцый атрымалі ўдзельнікі. Вялікую цікавасць дадзены від спорту выклікае як у хлопчыкаў, так і ў дзяўчынак. Гульня атрымалася цікавай, з прыгожымі падачамі і ўпартай барацьбой. У сяброўскай і прыемнай атмасферы хлопцы чарговы раз даказалі, што спорт аб'ядноўвае і згуртоўвае.