ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Школа Актыўнага Грамадзяніна

28.01.2021

28 студзеня прайшоў Адзіны дзень інфармавання пад агульным дэвізам «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для інфармавання і абмеркавання з 8-10 класамі пытанняў па тэме: «Беларуская навука: у ногу з часам». Перад вучнямі 8-10 класаў выступіў Бабіч В.У., настаўнік гісторыі. Падчас выступу выкарыстоўвалася мультымедыйная прэзентацыя, падрыхтаваная Нацыянальным інстытутам адукацыі. У сваім выступе Уладзіслаў Уладзіміравіч пазнаёміў вучняў з этапамі развіцця навукі. Таксама ў рамках адзінага інфармацыйнага дня  вучню 8 класа Максімавічу Мікіце была ўручана кніга "Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь".