ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Школа Актыўнага Грамадзяніна

27.01.2021

27 студзеня прайшоў Адзіны дзень інфармавання пад агульным дэвізам «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для інфармавання і абмеркавання з 5-7 класамі пытанняў па тэме «Я і закон».

 Мэтай і задачамі дадзенага мерапрыемства было:

- сфармаваць усвядомлены выбар мадэлі паводзінаў з улікам новых ведаў пра формы адказнасці падлетка за тыя ці іншыя ўчынкі;

- сфарміраваць уяўленне аб відах правапарушэнняў і мерах адказнасці за іх;

-замацаваць веды навучэнцаў пра такія паняцці як: адказнасць, амаральны ўчынак, правіна, злачынства;

- садзейнічаць выхаванню прававой культуры навучэнцаў, маральных якасцей і павагі да законаў.

Класным кіраўніком і навучэнцамі абмяркоўваліся пытанні аб паняццях «свавольства», «правіна», «злачынства», «правапарушэнне», уяўленне аб наступствах супрацьпраўных дзеянняў.