ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Катанні на лыжах «Лыжня кліча»

23.01.2021

У рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Зіма." ў школе прайшлі масавыя катанні на лыжах «Лыжня кліча». Траса была запоўнена не толькі пластом снегу, але і вялікай колькасцю лыжнікаў. Кожны ўдзельнік змог не толькі выпрабаваць свае сілы на лыжні, але і павучыцца некаторым прыёмам. Эмоцыі перапаўнялі ўдзельнікаў, кожны быў настроены на перамогу. Усе годна змагаліся за права быць мацнейшымі.