ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Конкурсна-гульнявая праграма "Хто за здаровы лад жыцця?»

23.01.2021

Для навучэнцаў школы прайшла конкурсна-гульнявая праграма "Хто за здаровы лад жыцця?». Мэта праведзенага мерапрыемства: далучыць дзяцей да здаровага ладу жыцця, да спорту, да здаровага харчавання праз конкурсныя заданні. Удзельнікі даведаліся шмат новага і цікавага аб правільным харчаванні, аб карысці гародніны і садавіны ў штодзённым рацыёне, адгадвалі загадкі, з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў гульнях-эстафетах. Мерапрыемства прайшло займальна і весела, школьнікі атрымалі масу станоўчых эмоцый і зарад добрага настрою.