ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартландыя "Хуткія, спрытныя, смелыя"

16.01.2021

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" ў школе прайшла спартландыя "Хуткія, спрытныя, смелыя". Самыя спартыўныя, вясёлыя і дружныя вучні сабраліся разам, каб памерацца сіламі. Удзельнікі спаборніцтваў падзяліліся на дзве каманды. Конкурсы былі цікавымі, ў меру складанымі і разнастайнымі. Перамогу атрымала каманда "Сябры", але, як той казаў, галоўнае не перамога, а ўдзел і зарад добрага настрою.