ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гутарка «Прафесія выратавальнік»

16.01.2021

У суботу члены школьнага клуба юных выратавальнікаў-пажарных «Іскра» правялі для дзяцей 1-5 класаў гутарку «Прафесія выратавальнік». Члены клуба пазнаёмілі навучэнцаў з працай пажарных і выратавальнікаў, як можна атрымаць прафесію выратавальніка або пажарнага, распавялі, чым выратавальнікі адрозніваюцца ад пажарных. У ходзе гутаркі ўдзельнікі паглядзелі часопіс «Юный спасатель», зачыталі цікавыя артыкулы. Скончылася мерапрыемства разгадваннем загадак, выкананнем заданняў на веданне правілаў бяспекі ў розных сітуацыях.