ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

2021 - Год народнага адзінства

15.01.2021

Згуртаванасць, салідарнасць і паразуменне беларусаў, аб'яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці. Гэтыя якасці заўсёды былі галоўнымі для беларусаў, такімі і павінны заставацца. Невыпадкова сёлетні год у краіне аб’яўлены Годам народнага адзінства. Такую прапанову прэзідэнт выказаў падчас навагодняга звароту да беларускага народа. І ў першы рабочы дзень года, кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ №1. Заўсёды заставацца адзінай нацыяй, жыць у суверэннай і незалежнай краіне - такімі бачаць сябе нашы суайчыннікі ў гэтым годзе.