ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Навагодні ранішнік "Посах Дзядулі Мароза"

24.12.2020

Напярэдадні Новага года ўсе мы чакаем цудаў і кожнаму хоць на імгненне хочацца акунуцца ў атмасферу казкі, радасці, чагосьці незвычайнага і адчуць сябе дзецьмі. Так, 24 снежня ў школе адбыўся навагодні ранішнік «Посах Дзядулі Мароза» для навучэнцаў 1-5класаў. Музычнае казачнае прадстаўленне нікога не пакінула абыякавым, а ліха закручаны сюжэт спектакля чаргаваўся з гульнямі і песнямі. І каго тут толькі не было: Вавёрка і Зайчык, Шэры Воўк і Ліса, Сарока і Вожык, і, вядома ж, Дзед Мароз са Снягуркай. Час казачнай феерыі праляцеў незаўважна, а фінальным акордам стала ўручэнне салодкіх пачастункаў. Пад заслону прадстаўлення Дзед Мароз, Снягурка і ўсе казачныя персанажы пажадалі дзецям радасці і ўдачы ў новым годзе.