ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Абласны этап рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі»

23.12.2020

22 снежня 2020г.  вучні ДУА "Рассветовская сярэдняя школа Клецкага раёна" прынялі ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі», які прайшоў на Уздзеншчыне. Жэрка Вадзім, вучань 10 класа, на конкурс прадставіў праект «Касмічны месяцовы порт», па засваенні месяцовай прасторы. Максімовіч Мікіта, вучань 8 класа, стварыў актуальны праект «Электронны доктар», які складаецца з двух прыкладанняў: першае -для праверкі зроку, другое - слыху.  Ідэя праекта складаецца ў тым, каб даць магчымасць карыстальніку праверыць слых і зрок без наведвання медыцынскай установы, што асабліва актуальна ва ўмовах цяперашняга эпідэміялагічнага становішча. Праект "Электронны доктар» быў высока ацэнены журы і будзе прадстаўляць Клецкі раён у рэспубліканскім фінале конкурсу.

   Віншуем пераможца!