ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Фестываль навагодніх плакатаў

22.12.2020

У нашай школе прайшоў фестываль навагодніх плакатаў «Новы год крочыць па планеце». Сярод навучэнцаў 5-10 класаў шмат творчых, адораных рабят і яны ярка праявілі сябе. Навучэнцы  імкнуліся ўпрыгожыць школу навагоднімі плакатаміі, ствараючы святочную атмасферу. На выставе былі прадстаўлены яркія маляўнічыя працы, выкананыя ў рознай тэхніцы, эстэтычна аформленыя. Удзельнікі выкарыстоўвалі для афармлення разнастайныя матэрыялы: фарбы, гуаш, крэйды, каляровыя алоўкі, каляровую паперу, падручныя матэрыялы. Вынікам дадзенай працы стаў добры настрой і сяброўская атмасфера.