ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спаборніцтвы па баскетболе

19.12.2020

 У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" ў школе прайшлі спаборніцтвы па баскетболе. Магчымасць гуляць, рухацца ў сваё задавальненне і спаборнічаць неабходная для росту і развіцця, падтрымкі цела ў добрай фізічнай форме. Сумесная гульня выхоўвае сяброўства і ўзаемадапамогу, нацэльвае на перамогу, выпрацоўвае звычку да актыўнага правядзення вольнага часу і ўмацоўвае здароўе. Навучэнцы спаборніцтваў засталіся пад уражаннямі і атрымалі зарад станоўчых эмоцый!!!