ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Дзень прафілактыкі траўматызму

18.12.2020

19 снежня - Дзень прафілактыкі траўматызму

Траўматызм ўяўляе сур'ёзную пагрозу для здароўя і жыцця дарослых і дзяцей. Штогод мільёны людзей на планеце з-за асабістай бестурботнасці і неасцярожнасці або па чыёй-небудзь злачыннай халатнасці і безадказнасці атрымліваюць траўмы, становяцца інвалідамі, пазбаўляюцца жыцця. На працягу апошніх 10 гадоў у Беларусі штогод рэгіструецца больш за 750 тысяч траўмаў, з іх каля 150 тысяч ці 20% - у дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Каля 3 тысяч пацярпелых становяцца інвалідамі, а ад 14,4 да 16,5 тысяч памірае ў выніку атрыманых траўмаў, атручэнняў і іншых наступстваў уздзеяння знешніх прычын.