ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Конкурс малюнкаў “Шкодным звычкам скажам НЕ!”

12.12.2020

Сучасныя дзеці і падлеткі актыўна прапагандуюць здаровы лад жыцця і выступаюць супраць шкодных звычак. 12 снежня сярод навучэнцаў 1-6 класаў прайшоў конкурс малюнкаў “Шкодным звычкам скажам НЕ!”. Перад конкурсам з рабятамі была праведзена размова, з якой яны даведаліся, што такое шкодныя звычкі, як з імі змагацца, як іх папярэдзіць. Дзецям расказалі ўмовы конкурсу, крытэры ацэнкі. Напрыканцы мерапрыемства прайшло галасаванне за лепшы малюнак.