ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

"Праздник к нам приходит"

10.12.2020

Зусім хутка наступіць новы год, якога чакаюць усе без выключэння. Новы год - гэта не толькі любімы і чаканы шматлікімі свята. Новы год - гэта чаканне цуду, падвядзенне вынікаў адыходзячага года, планы на будучыню. 10 снежня ва ўстанове адукацыі пачалася навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці", у рамках якой навучэнцы прынялі ўдзел у акцыі "Упрыгожым школу да Навагодніх святаў". Маса станоўчых эмоцый і вясёлых ідэй з'яўлялася ў рабят і дарослых, якія імкнуліся зрабіць святочную атмасферу ў роднай школе. Трошкі фантазіі, і строгія школьныя сцены і вокны ператварыліся ў навагоднюю казку.