ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Вясёлыя старты "Хуткія, спрытныя, смелыя"

05.12.2020

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" ў школе 05.12.20 прайшлі вясёлыя старты "Хуткія, спрытныя, смелыя". Эстафеты былі разлічаны на розныя віды рухальнай актыўнасці. Галоўнае, што неабходна было праявіць камандам-удзельніцам - гэта вытрымка і ўзаемадапамога. Абедзве каманды былі моцныя. Навучэнцы прадэманстравалі ўменне працаваць у камандзе для дасягнення агульнай мэты. Спаборніцтва прайшло зладжана, на пазітыўнай ноце. Барацьба была ўпартай і эмацыйнай. Перамагла дружба!!!